Лукашэнка: Беларусь будзе перапрацоўваць казахстанскую нафту
03.12.2010 10:04
—
Новости Экономики
Беларусь на сваіх НПЗ будзе перапрацоўваць казахстанскую нафту, заявіў Аляксандр Лукашэнка 2 снежня перад вылетам з Астаны ў Мінск у інтэрв’ю журналістам.
Адказваючы на пытанне аб двухбаковым супрацоўніцтве Беларусі і Казахстана, у прыватнасці, энергетычнага супрацоўніцтва, беларускі лідар сказаў: «Калі ласка, з вялікім задавальненнем».
«І нафтапрадукты пасля яе перапрацоўкі на нашых заводах разам з вамі будзем пастаўляць на еўрапейскі, расійскі, беларускі, украінскі рынкі»,— цытуе беларускага кіраўніка
Лукашэнка адзначыў, што паміж дзвюма краінамі існуе звыш 30 сумесных праектаў. У большасці сваёй гэта праекты, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Казахстана.
Падзяліцца навіной:
Андрэй Серада, БелаПАН
Андрэй Серада, БелаПАН