Рэкордны дэфіцыт замежнага гандлю: $6,9 млрд за 10 месяцаў
01.12.2010 10:35
—
Новости Экономики
Па выніках 10 месяцаў 2010 года працы беларускай эканомікі адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі дасягнула $6,93 млрд супраць $5,7 млрд USD за аналагічны перыяд 2009 года, паведамляе Белстат.
Аб’ём замежнага гандлю таварамі ў студзені — кастрычніку 2010-га склаў $46,7 млрд. Ён вырас на 17,7% проці мінулага года. Імпарт тавараў вырас на 18,2% да $26,8 млрд, экспарт — на 17,0% да $19,9 млрд.
Падзяліцца навіной:
КаМ
КаМ