«Газпром»: Цана газу для Беларусі ў 2011 г. будзе адпавядаць кантракту
Такую заяву зрабіў старшыня праўлення ААТ «Газпром» Аляксей Мілер падчас перамоў з першым
Як паведамляе сайт «Газпрома», бакі падсумавалі папярэднія вынікі супрацоўніцтва ў 2010 годзе. У прыватнасці, гаворка ішла аб пастаўках і транзіце газу, а таксама аб дзейнасці сумеснай газатранспартнай кампаніі «Белтрансгаз». «На сустрэчы былі разгледжаны планы працы на 2011 год. Адзначана, што
цана пастаўкі будзе вызначацца па формуле ў поўнай адпаведнасці з дзейным кантрактам», — гаворыцца ў паведамленні.***
Кантракт паміж «Газпромам» і «Белтрансгазам» заключаны на перыяд з 2007 па 2011 гады ўключна. Згодна з дакументам, у 2008–2010 гадах для Беларусі дзейнічаюць паніжальныя каэфіцыенты да цаны на газ, а з 2011 года краіна павінна плаціць за газ па цане, якая забяспечвае роўную даходнасць з пастаўкамі ў Еўропу.
28 лістапада ў інтэрв’ю каналу
«Мы зыходзім з таго, што сёння і на спотавым рынку, і ў ЕС цэны на газ для той жа Германіі на 15–20% ніжэй, чым мы сёння маем па кантракце, — сказаў Сідорскі. — „Газпром“ дазволіў у кантракце з Германіяй закупляць частку газу не ў „Газпрома“, а на спотавым рынку. А закупка газу на спотавым рынку, не ў „Газпрома“, па ніжэйшых цэнах, — гэта рэальнасць. Такім чынам, цана газу на 15–20% танней», — сказаў прэм’
Пра тое, што кошт газу для Беларусі на 2011 год складзе 210–220 даляраў за тысячу кубаметраў, раней заяўляў першы
Марына Носава, БелаПАН