ЗША можа выйсці ў лідары па экспарце газу

Источник материала:  
30.11.2010 13:18 — Новости Экономики
Дзякуючы выкарыстанню сланцавага газу ЗША займелі такі лішак таннай сыравіны, што рыхтуюцца да экспартнай экспансіі ў свеце.

Кіраўнік амерыканскага газапорта Freeport LNG разам з аўстралійскім фондам Macquarie мае намер да 2015 года выдаткаваць $2 млрд на экспарт газу з Freeport’а, у першую чаргу ў Азію. Тэрмінал Freeport LNG быў пабудаваны некалькі гадоў таму, калі амерыканскія эканамісты прадказвалі, што ўласныя запасы газу будуць вычарпаныя, і Злучаным Штатам давядзецца імпартаваць яго ўсё больш.

Гэтыя прадказанні былі абвергнутыя каля чатырох гадоў таму, калі былі распрацаваныя наватарскія метады здабывання газу са сланцавых скалаў.

Дзякуючы гэтаму вытворчасць газу ў ЗША хутка расце, і ўжо ў мінулым годзе ЗША ўпершыню за апошнія дзесяць гадоў забралі ў расійцаў званне найбуйнейшага вытворцы газу ў свеце.

— У нас ёсць уласныя рэсурсы газу, дастатковыя для задавальнення патрэбаў ЗША на наступныя сто гадоў, — падкрэсліў кіраўнік Freeport LNG Майкл Сміт, якога цытуе Reuters. У Злучаных Штатах вырабляецца ўсё больш і больш сланцавага газу, і кошты на сыравіну ў гэтым годзе ў ЗША ўпалі ўжо на чвэрць.

За 1 тыс. кубічных метраў газу ў ЗША цяпер плацяць каля 140 даляраў — амаль у тры разы менш, чым Польшча плаціць «Газпраму».

І ў той жа час усё больш і больш кампаній хочуць выкарыстаць сланцавы бум.

Экспарт — найлепшы спосаб рэгуляваць лішкі таннага газу са сланцаў і выкарыстоўваць амерыканскія газапорты, якія прастойваюць за непатрэбнасцю — з гэтым пагаджаецца ўсё больш экспертаў па той бок Атлантыкі. У ЗША, прынамсі ў сярэднетэрміновай перспектыве, будзе лішак газу, які можа быць экспартаваны, — паведаміў Робін Бэйкер, кіраўнік энергетычнага аддзела французскага банка Société Générale.

Падзяліцца навіной: 
КаМ паводле wyborcza.biz

←Газ для Беларуси может только дорожать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика