Расія і Беларусь на тыдні правядуць перамовы па экспартных пошлінах на нафтапрадукты
«Я думаю, на гэтым тыдні будуць перамовы на ўзроўні Сечын — Сямашка (
Нагадаем, 19 кастрычніка Шаталаў заявіў пра гатоўнасць Расіі адмовіцца ад экспартных пошлін на нафту для Беларусі ў абмен на пералічэнне ў расійскі бюджэт 100% экспартных пошлін на вырабленыя ў Беларусі нафтапрадукты. Аднак першы
У сакавіку гэтага года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, у адпаведнасці з якім былі адменены экспартныя пошліны для нафтаперапрацоўчых заводаў, што паступалі ў беларускі бюджэт. Пагадзіўшыся на прапанову Расіі, Беларусі давядзецца зноў уводзіць экспартныя пошліны для НПЗ, якія пойдуць у расійскі бюджэт у поўным аб’ёме.
Беларусь разлічвае на адмену імпартнай пошліны на расійскую нафту пасля падпісання і ратыфікацыі ўсяго пакета пагадненняў па фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы краін Мытнага саюза. Ва ўрадзе разлічваюць зрабіць гэта да 1 студзеня 2011 года.
Раней паведамлялася, што ўлады РФ могуць у снежні прыняць рашэнне аб павышэнні экспартных пошлін на нафтапрадукты з 2011 года; паводле папярэдняй ацэнкі, яны могуць скласці 85–90% ад экспартных пошлін на нафту. Пры гэтым Расія гатова адмовіцца ад экспартных пошлін на нафту ў межах ЕЭП пры пералічэнні Беларусі ў расійскі бюджэт экспартных пошлін на нафтапрадукты ў поўным аб’ёме.
Шаталаў растлумачыў, што пакуль застаецца нявырашаным пытанне аб нафце, якая здабываецца ў Беларусі, — ідзе яна на ўнутраны рынак або можа выкарыстоўвацца для вытворчасці нафтапрадуктаў на экспарт.
«Гэта праблемы замяшчэння: Беларусь або сама спажывае гэтую нафту, і тады ўсё, што выпрацоўваецца з расійскай нафты, ідзе на знешні рынак. Або яны замяшчаюць беларускую нафту і за кошт расійскай робяць нафтапрадукты, якія ідуць на ўнутраны рынак, а экспартуюць беларускія нафтапрадукты», — сказаў Шаталаў. Ён падкрэсліў, што цана пытання для Расіі складае прыкладна 1 мільярд долараў.
Марына Носава, БелаПАН