Сямашка: Беларусі выгадней купляць венесуэльскую нафту
29.11.2010 11:24
—
Новости Экономики
Беларусі больш выгадна купляць венесуэльскую нафту, чым расійскую са стапрацэнтнай пошлінай.
Пра гэта паведаміў 28 лістапада ў эфіры тэлеканала ОНТ першы намеснік прэм"ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.
«Мне часта журналісты задаюць пытанне: а навошта праз акіян, праз некалькі мораў цягаць гэту нафту?Гэта ж напэўна будзе даражэй. Я не магу сказаць усё, але трэба адзначыць, што нам больш выгадна купляць венесуэльскую нафту, чым расійскую са стапрацэнтнай пошлінай», - сказаў Уладзімір Сямашка.
Паводле яго слоў, тое, што чыгуначны транспарт замяняецца на трубаправодны,
дае магчымасць з кожнай тоны атрымліваць дадаткова да $30.«Гэта можна супаставіць з той нормай прыбытку нашых заводаў - Мазырскага НПЗ, Наваполацкага НПЗ, які яны сёння зарабляюць пры перапрацоўцы нафты, які патрэбны для жыццядзейнасці завода. Гэта вялікая лічба - $30 на тоне», - адзначыў першы намеснік прэм"ер-міністра.
Падзяліцца навіной:
БЕЛТА
БЕЛТА