Януковіч ухіліста наконт уваходжання Украіны ў Мытны саюз
«Гэта магчыма (уваходжанне ў Мытны саюз). Але ў нас ёсць працэдуры, якія мы павінны прайсці», — прыводзіць РІА Новости словы Януковіча 26 лістапада на сумеснай з прэзідэнтам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым
У прыватнасці, Януковіч адзначыў, што гаворка ідзе аб змяненнях у канстытуцыю, «якія магчымыя, і іх можна вырашыць як у парламенце, так, напрыклад, і на ўсеўкраінскім рэферэндуме».
Прэзідэнт РФ у сваю чаргу заявіў на
Разам з тым, падкрэсліў кіраўнік расійскай дзяржавы, рашэнне, у якіх аб’яднаннях знаходзіцца, — «гэта пытанне суверэннага выбару любой свабоднай нацыі». «Гэтае пытанне неабходна вырашаць зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасці і юрыдычнай абгрунтаванасці», — лічыць ён.
Дзмітрый Мядзведзеў адзначыў, што гэта ж можна сказаць і аб уваходжанні Украіны ў Еўрасаюз.
Ва Украіне гучаць розныя меркаванні наконт далучэння да Мытнага саюза.
Падпісанне дагавора было абумоўлена неабходнасцю фарміравання прававой базы Мытнага саюза ў рамках ЕўрАзЭС з улікам паглыблення інтэграцыі паміж РФ, Беларуссю і Казахстанам. Фармальна Мытны саюз Расіі, Беларусі і Казахстана пачаў дзейнічаць з 1 студзеня гэтага года.
БелаПАН