Мінфін падрыхтаваў удакладненне бюджэту з дэфіцытам у межах 2%
26.11.2010 13:24
—
Новости Экономики
Міністэрства фінансаў Беларусі падрыхтавала ўдакладненне бюджэту на 2010 год з дэфіцытам у межах 2%. Пра гэта паведаміў 26 лістапада журналістам у Мінску першы намеснік міністра фінансаў Уладзімір Амарын.
Ён адзначыў, што падрыхтаванае ўдакладненне яшчэ не ўнесена на разгляд прэзідэнту.
Нагадаем, дэфіцыт бюджэту на 2010 год складае 1,5%. На 2011 год дэфіцыт бюджэту вызначаны на ўзроўні 3% ад ВУП.
Падзяліцца навіной:
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Таццяна Каравянкова, БелаПАН