Пракаповіч: Даляр патаннее да канца года

Источник материала:  
23.11.2010 16:54 — Новости Экономики
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч прагназуе курс даляра ЗША на канец 2010 года «блізкім да трох тысяч беларускіх рублёў».

Пра гэта ён заявіў 23 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле слоў Пракаповіча, да канца года беларускі рубель адносна даляра ЗША будзе ўмацоўвацца і складзе прыкладна 2.995 -3.010 рублёў за адзін долар.

Таксама П. Пракаповіч, зазначыў, што ў Беларусі няма неабходнасці для правядзення дэвальвацыі.

Ён падкрэсліў, што мінулая дэвальвацыя (у студзені 2009 года) была вымушаным крокам. А цяпер «сітуацыя зусім іншая».
Падзяліцца навіной: 
Аляксей Арэшка, БелаПАН

←Урад ухваліў размяшчэнне дзяржаблігацый не менш чым на $500 млн у Азіі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика