Пачалася пробная прапампоўка нафты ў Беларусь праз Адэсу-Броды
Танкер з 80 тысячамі тон расійскай нафты маркі Urals прыбыў на марксі нафтавы тэрмінал «Паўднёвы» вечарам 17 лістапада. Наступныя двое сутак нафту перагружалі ў рэзервуары, пасля чаго былі праведзеныя неабходныя мытныя працэдуры.
Прапампоўванне пачалося 20 лістапада. З веткі нафтапровада Адэса — Броды нафта будзе перапампоўвацца па магістральным нафтаправодзе «Дружба» на Мазырскі НПЗ.
Чакаецца, што чарговы танкер з 78 тысячамі тон нафты для Беларусі прыбудзе ва Украіну 25 лістапада, паведамілі ў кампаніі «Укртранснафта».
Як паведаміў 8 лістапада
19 лістапада на сустрэчы з прэзідэнтам Дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджана Роўнагам Абдулаевым Аляксандр Лукашэнка прапанаваў пастаўляць у Беларусь азербайджанскую нафту па
«Мы разглядаем любыя варыянты супрацоўніцтва з Азербайджанам па вуглевадароднай сыравіне. Я маю на ўвазе пастаўкі ў Беларусь азербайджанскай нафты па
«Вы выйграеце дзясяткі долараў на адной тоне, мы таксама выйграем. Я думаю, гэта натуральна. Гаворка ідзе аб прапампоўванні вашай нафты на нашы заводы па нафтаправодзе Адэса — Броды з выхадам на «Дружбу», — дадаў кіраўнік дзяржавы.
Як паведамлялася раней, Украіна не дазволіла расійскай кампаніі «Транснафта» назіраць за пробным прапампоўваннем нафты для Беларусі па трубаправодзе Адэса — Броды.
«Мы накіроўвалі афіцыйныя лісты Украіне і Беларусі з просьбай дапусціць назіральнікаў. Украінскі бок адказаў, што справімся самастойна», — заявіў афіцыйны прадстаўнік «Транснафты» Ігар Дзёмін.
Між тым, у расійскай кампаніі апасаюцца, што запуск «Адэса — Броды», які з’яўляецца часткай адзінай сістэмы трубаправодаў, у аверсным рэжыме можа негатыўна адбіцца на ўсёй сістэме, у тым ліку на пастаўках расійскай нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Еўропу.
БелПАН