«Юнімілк» атрымаў доступ да пяці беларускіх заводаў
Нагадаем, што «Юнімілку» з III квартала 2009 года ў Беларусі належаць кантрольныя пакеты акцый (51%) у СТАА «Юнімілк Шклоў» і СТАА «Юнімілк Пружаны». Партнёрамі расійскай кампаніі сталі Шклоўскі масларобны завод і Пружанскі малочны камбінат, а таксама мясцовыя вытворцы сыравіны. Прадпрыемствы на 99% з’яўляюцца экспарцёрамі.
На Беларускім інвестфоруме ў
Агульны аб’ём інвестыцый у праект складзе каля 80 млн еўра ў перыяд да 2017 года. Структура і кошт пагаднення будуць раскрытыя па меры дасягнення дамоўленасці з беларускім бокам, паведамілі ў кампаніі.
Мадэрнізаваныя магутнасці сыраробнага камбіната дазволяць выпускаць да 37 тыс. тон сыру. Каля 90% вырабленай прадукцыі плануецца пастаўляць на экспарт у краіны СНД.
Дзіцячыя сокі засталіся ў цені
Аднак калі пра гэтыя праекты было заяўлена даволі гучна, то набыццё «Юнімілк» завода ў невялікім гарадку на Брэстчыне суправаджалі толькі чуткі. Выявілася, што ў канцы верасня расійская кампанія стала ўладальнікам ЗТАА «ВыСокавае» (г. Высокае, Камянецкі раён), выкупіўшы ў нямецкай кампаніі Leahg Holding 100% у статутным капітале прадпрыемства. Суму пагаднення ў «Юнімілк» не агучваюць.
Варта адзначыць, што летам 2008 года Deutsche Welle, паведамляючы аб прыходзе нямецкага інвестара на Брэстчыну, ацаніла інвестпраект ў 10 млн еўра.
Акрамя таго, было выказана меркаванне, што нямецкая кампанія разлічвала атрымаць ва ўласнасць пяць гектараў зямлі, на якіх размяшчаўся збанкрутавалы Высокаўскі кансервавы завод. Аднак потым ударыў крызіс, і ўжо нямецкія партнёры пачалі шукаць пакупніка для прадпрыемства.
Разам з тым
Праз дэфіцыт магутнасцяў у Расіі «Юнімілк» размяшчае заказы па вытворчасці соку на іншых заводах. Таму ў расійскай кампаніі чакаюць, што «завод у Беларусі гарантавана забяспечыць запатрабаванне ў сокавай прадукцыі; да таго ж рынак дзіцячага харчавання высокарэнтабельны і перспектыўны».
«Юнімілк» дапамаглі «вайна» і Danone
Актыўнасць «Юнімілк» на беларускім рынку эксперты звязваюць з дзвюма прычынамі.
Першая — адгалоскі «малочнай вайны», міравым развязаннем якой, па наяўнай інфармацыі, стаў доступ расійскіх кампаніяў на беларускі рынак.Другую важкую падставу звязваюць з умацаваннем пазіцый самога «Юнімілка» пасля падпісанага летам 2010 года з французскім канцэрнам Danone пагаднення па зліцці малочнага бізнэсу ў Расіі і СНД. Французскі гігант даўно праяўляў цікавасць да Беларусі, але ў выніку вырашыў рэалізоўваць сваю стратэгію разам з «Юнімілк». Таму СП у Беларусі
news.tut.by