Дванаццаць волатаў з Паднябеснай
18.11.2010
—
Новости Экономики
Кітайскія электравозы дапамогуць беларускім чыгуначнікам павялічваць аб’ём грузаперавозак
Беларуская чыгунка заключыла кантракт на пастаўку магістральных электравозаў з Кітая. Набыццё новых электравозаў — патрабаванне часу: цяпер значна павялічваюцца транзітныя патокі грузаў праз Беларусь. Тыя ж грузавыя цягнікі, якія прыбываюць у краіну з Расіі, маюць сярэднюю вагу 7.000–9.000 тон, і электравозам, што працуюць у Беларусі, цяжка спраўляцца з саставамі.
Паводле кантракта, які Беларуская чыгунка заключыла з Карпарацыяй па экспарце і імпарце электраабсталявання Кітая і Датунскім электравозабудаўнічым заводам, у 2012-м у Беларусь прыедуць 12 грузавых магістральных двухсекцыйных электравозаў. На набыццё электравозаў будуць выдзелены крэдытныя рэсурсы банкаў