Лукашэнка Парку высокіх тэхналогій: Вы пяць год нічога не рабілі!
«Усё павінна быць забудавана да 1 студзеня 2014 года. І гэта магчыма», — сказаў Лукашэнка.
Ён раскрытыкаваў урад і назіральны савет ПВТ за тое, што пасля пяці гадоў з моманту выдання ім дэкрэта аб Парку высокіх тэхналогій фактычна на тэрыторыі ПВТ зроблена значна менш, чым планавалася. «Мы вызначалі, што будзем тут будаваць гарадок для прасунутых людзей, каб стварыць ім нармальныя ўмовы для працы, жыцця і адпачынку. Пяць гадоў прайшло, а вы фактычна адзін будынак толькі ў парадак прывялі», — адзначыў беларускі кіраўнік.
Як паведаміў дырэктар адміністрацыі ПВТ Валерый Цапкала, на рэканструкцыю будынка было зрасходавана 3,8 млрд. рублёў з дзяржбюджэту і каля 50,7 млрд. сродкаў інвестараў. «Лукашэнку праінфармавалі, што прыкладна два гады таму 50 га тэрыторыі ПВТ былі перададзены замежнаму інвестару для праектавання і забудовы. Аднак
На гэта Лукашэнка заявіў: «У іх што, абавязацельстваў ніякіх не было? Пачала згасаць, ну і што? Яны правалілі — тады трэба патрабаваць з іх…
Мяне не цікавіць, якія ў вас узніклі складанасці і наватЦяпер асноўныя функцыі па праектаванні і забудове на тэрыторыі ПВТ будуць ажыццяўляць гарадскія ўлады сумесна з самім паркам. Разам з тым інвестар і далей будзе мець магчымасць працягваць дзейнасць на гэтай тэрыторыі і ўдзельнічаць у цікавых яму праектах.
Паводле слоў Лукашэнкі, стварэнне ПВТ патрэбна ў першую чаргу для таго, каб даць магчымасць для самарэалізацыі ў краіне людзям, якія працуюць у гэтай сферы. «Яны павінны працаваць тут. Мы страціць гэтыя розумы не павінны», — заявіў прэзідэнт.
***
На 1 лістапада 2010 года ў ПВТ зарэгістравана 88 рэзідэнтаў, з якіх 56 — новаўтвораныя кампаніі і два
Аб’ём рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) у ПВТ за дзевяць месяцаў гэтага года дасягнуў 354,5 млрд. рублёў і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года павялічыўся ў 1,4 разу. Кампаніі — рэзідэнты ПВТ распрацавалі экспартнага праграмнага забеспячэння на 94,4 млн. долараў, што ў 1,3 разу больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Доля экспарту ў агульным аб’ёме вытворчасці склала 80%.
БелаПАН