Прыйшла нафта для пробнага пуску трубаправоду «Адэса-Броды»

Источник материала:  
18.11.2010 16:54 — Новости Экономики
Нафтатэрмінал "Паўднёвы" (Адэская вобласць, Украіна) пачаў разгрузку танкера з нафтай, прызначанай для аверснага прапампоўвання ў Беларусь праз нафтаправод "Адэса — Броды".

Танкер "Саната" прыбыў з Наварасійска з грузам нафты маркі Urals. Аб"ём партыі, закупленай на ўмовах "своп", складае 80 тыс. тон, уладальнікам рэсурсу выступае Беларуская нафтавая кампанія.

Цяпер афармляецца мытная дакументацыя. У нафтаправод нафту запампуюць пасьля заканчэння мытных працэдур і экспертызы сыравіны.

Як чакаецца, гэта зойме каля двух дзён.


Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Стройтех-2011, выставка строительных технологий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика