Сідорскі паехаў у
паведамілі ў
17 лістапада ў
У склад дэлегацыі, якая адправілася ў Германію, ўвайшлі кіраўнікі міністэрстваў, ведамстваў, галіновых канцэрнаў, прадпрымальніцкіх саюзаў, вядучых прадпрыемстваў. Усяго ў інвестфоруме возьмуць удзел больш чым 150 прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, дырэктарскага корпусу і дзелавых колаў Беларусі.
Фармат работы канферэнцыі прадугледжвае правядзенне двух пленарных пасяджэнняў «Чаму выгадна інвеставаць у эканоміку Рэспублікі Беларусь?» і «Як інвеставаць у Рэспубліцы Беларусь?» і чатырох паралельных секцый, арганізаваных у форме подыумнай дыскусіі.
У межах круглага стала на тэму «Банкаўская дзейнасць і інвестыцыйная прывабнасць фінансавага рынку» плануецца абмеркаванне інвестыцыйнай прывабнасці банкаўскага і фінансавага сектара Беларусі.
Падчас секцыі «Новыя магчымасці развіцця інфраструктуры ў рамках Мытнага саюза Беларусі, Расіі, Казахстана (транспарт, лагістыка, будаўніцтва, турызм)» будуць прадстаўленыя праекты будаўніцтва
Перспектыўныя кірункі для інвеставання ў сферы прамысловасці і сельскай гаспадаркі і магчымасці прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў будуць абмяркоўвацца на трэцяй секцыі.
Мэтай правядзення чацвёртай секцыі «Інавацыі ў энергаэфектыўнасць. Экалогія. Аднаўляльныя крыніцы энергіі» стане дэманстрацыя інвестыцыйных праектаў у сферы энергетыкі, энергазберажэння і экалогіі, накіраваных на павышэнне энергаэфектыўнасці, вырашэнне экалагічных праблем.
Усяго на форуме будзе прадстаўлена 160 праектаў на больш як 14 млрд. рублёў.У тым ліку падчас працы секцый удзельнікамі форуму будуць прэзентаваныя больш як 40 інвестыцыйных праектаў у самых розных сферах беларускай эканомікі на агульную суму больш як 6,5 млрд. долараў. Дадаткова ў прэзентацыйных матэрыялах патэнцыяльным інвестарам будуць прадстаўленыя яшчэ больш за 100 інвестыцыйных прапаноў на 7,5 млрд. долараў.
БелаПАН