Прэм'ер-міністр Грэцыі: Германія вядзе краіны ЕС да банкруцтва
Ангела Меркель заявіла ў панядзелак, што краіны, якія не маюць фінансавых праблем, не павінныя несці адказнасць за памылкі ў іншых краінах ЕС. Прэм’
У той жа час, канцлер Германіі Ангела Меркель падкрэсліла, што Еўрапейскі саюз павінен як мага хутчэй стварыць дадатковую абарону для захавання бяспекі ў зоне еўра. Удакладніць Меркель не захацела. Неафіцыйныя дадзеныя, аднак, сведчаць, што гаворка ідзе пра перакідванне часткі адказнасці за крызіс на прыватны сектар, калі прадпрымальнікі мусяць будуць адказваць за частку рэструктурызацыі дзяржаўнага доўгу.
Гэтую ідэю найбольш раскрытыкаваў прэм’
— Папярэднія меры Еўрапейскага саюза, скіраваныя на паляпшэнне фінансавай сітуацыі ў
— кажа Папандрэу.
Свае ідэі Меркель абгрунтавала тым, што краіны, якія не маюць фінансавых праблем, не павінныя аплачваць пазыкі іншых дзяржаваў ЕС. Канцлер Германіі папракнула Герхарда Шродэра за тое, што ён дазволіў Грэцыі ўвайсці ў зону еўра.
Меркель падкрэсліла, што ў цяперашняй сітуацыі надзвычай важна абараніць астатнія краіны зоны еўра ад крызісу, які адбыўся ў Грэцыі.
— Калі еўра і выявіцца памылкай, то гэта будзе памылка ўсяго Еўрапейскага саюза, — заявіла Ангела Меркель у панядзелак. — Так што мы павінны зрабіць усё, каб структура, што з пачатку стагоддзя забяспечыла нам добрае становішча на рынку, не сталася памылкай.
КаМ паводле wyborcza.biz