«Коммерсант»: Мадэрнізацыя краін СНД абыдзецца Расіі ў $180 млрд

Источник материала:  
16.11.2010 09:20 — Новости Экономики
Расійскія ўлады, што заяўлялі пра неабходнасць пераадолення тэхналагічнай адсталасці эканомікі, вырашылі распаўсюдзіць мадэрнізацыю і на сумежныя дзяржавы,

піша «Коммерсант».

Для гэтага Федэральнае агенцтва па справах СНД рыхтуе міждзяржаўную мэтавую праграму інавацыйнага супрацоўніцтва для краін СНД да 2020 года. Яе мэтай заяўленае павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомік краін СНД. Пры гэтым сукупны аб’ём фінансавання праграмы ацэньваецца ў $100–180 млрд.

Дакумент будзе абмяркоўвацца ўжо на гэтым тыдні на сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін СНД у Санкт-Пецярбургу, а яго канчатковае зацверджанне чакаецца вясной наступнага года.


Падзяліцца навіной: 
kommersant.ru

←С 1 января убираются налоги

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика