Сусветны банк дае Беларусі $150 млн для мадэрнізацыі аўтадарог
13.11.2010 08:38
—
Новости Экономики
Сусветны банк вырашыў выдаць Беларусі пазыку $150 млн для мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры.
Асноўная частка сродкаў будзе выдаткавана на пашырэнне 53-кіламетровага кавалка цяперашняй двухпалоснай аўтадарогі паміж Менскам і Бабруйскам да чатырох палосаў.
Таксама частка сродкаў пойдзе на ўкараненне электроннай сістэмы спагнання платы за праезд на платных дарогах у Беларусі.
Грошы прадастаўляюцца на 15 гадоў з пяцігадовай адтэрміноўкай плацяжоў.
Падзяліцца навіной:
Сяргей Гезгала
Сяргей Гезгала