Прыбыткі беларускіх банкаў б'юць рэкорды
Выхад беларускай банкаўскай сістэмы з крызісу ў наяўнасці — банкі ў гэтым годзе істотна павялічылі свой прыбытак.
Прычым, калі паглядзець на структуру прыбытку банкаўскай сістэмы, можна канстатаваць, што банкі, якія належаць замежным інвестарам, — даволі моцныя канкурэнты дзяржбанкаў.Па стане на 1 кастрычніка прыбытак, атрыманы беларускімі банкамі, дасягнуў рэкордных 1, 205 трлн рублёў. Для параўнання: за аналагічны перыяд мінулага года прыбытак банкаў складаў 764,4 млрд рублёў. Такім чынам, прыбытак банкаўскага сектара ў гэтым годзе вырас на 57,6%.
Найбуйнейшымі гульцамі на рынку, калі мераць па прыбытку і актывах, У
Другую палову прыбытку на рынку зарабляюць у асноўным камерцыйныя банкі, кантраляваныя замежным капіталам.
«Прыёрбанк» — найбуйнейшы камерцыйны банк Беларусі, які ўваходзіць у аўстрыйскую банкаўскую групу Raiffeisen, — атрымаў за першыя дзевяць месяцаў гэтага года 179,4 млрд рублёў прыбытку (+28,8% да
У сваю чаргу,
Прыбытак «Белгазпрамбанка», што належыць расійскай групе «Газпрам», на 1 кастрычніка быў роўны 63,4 млрд рублёў (49,1% у параўнанні са значэннем, дасягнутым за год да гэтага).
Прыбытак «Белзнешэканомбанка», які тры гады таму купіў расійскі «Знешэканомбанк», быў роўны на 1 кастрычніка 52 млрд рублёў (рост на 75,1% у параўнанні са
Банк
Прыбытак «МТБанка», які належыць сумеснаму прадпрыемству амерыканскага інвестфонда Horizon Capital і аўтамабільнага холдынга
Прыватныя банкі, што належаць рэзідэнтам Беларусі, займаюць нязначную долю на рынку. Так, доля «Трастбанка»,
Сумарны прыбытак усіх прыватных банкаў, у тым ліку кантраляваных замежным капіталам, склаў на 1 кастрычніка 654,5 млрд рублёў (50,1% ад агульнага аб’ёму прыбытку).
З улікам дынамікі за апошнія гады можна гаварыць пра дзве тэндэнцыі на банкаўскім рынку. Першая — прыкметны рост прыбытку беларускіх банкаў. Калі параўноўваць з 2006 годам, калі доля замежнага капіталу ў банкаўскай сістэме была невялікай, то прыбытак банкаўскай сістэмы Беларусі павялічыўся ў 4 разы, нават крыху больш.
Другая тэндэнцыя — рост долі недзяржаўных банкаў у агульным аб’ёме прыбытку. Да продажу беларускіх банкаў замежным інвестарам расклад на рынку быў такі: доля дзяржбанкаў у агульным аб’ёме прыбытку 4 гады таму складала больш за 70%. На долю недзяржаўных банкаў прыходзілася тады менш за 30% прыбытку.
Цяпер усё інакш: прыбытак банкаўскай сістэмы размеркаваны прыкладна пароўну паміж дзяржаўнымі і недзяржаўнымі банкамі.
Другую палову прыбытку, як адзначалася вышэй, на рынку зарабляюць у асноўным камерцыйныя банкі, кантраляваныя замежнымі інвестарамі.
Пазітыўны вынік прыходу замежнага капіталу ў банкаўскі бізнэс Беларусі складаецца яшчэ і ў зніжэнні працэнтных ставак па крэдытах, адзначае дырэктар дэпартамента міжнародных і фондавых аперацый ЗАТ
Нагадаем, што ў 2008 годзе расійскі кансорцыум
«Калі мы выходзілі на беларускі рынак, стаўка па валютных крэдытах юрыдычным асобам складала 12%, — узгадвае Сяргей Муханаў. — Цяпер сярэдняя стаўка па крэдытах для буйных юрыдычных асобаў вагаецца ў раёне 8% гадавых. Такім чынам, працэнтная стаўка за два гады знізілася напалову. Гэта вынік у тым ліку і прыходу замежных інвестараў у банкаўскую сістэму».
Разам з тым, даводзіцца канстатаваць, што пакуль у банкаўскай сістэме Беларусі застаецца высокім уплыў дзяржбанкаў, нягледзячы на масавы прыход у сектар замежных інвестараў.
У прыватнасці, дзяржбанкі пакуль працягваюць дамінаваць па аб’ёме актываў.
Доля дзяржбанкаў у агульным аб’ёме актываў перавышала на 1 кастрычніка 73%.
Праўда, прыватныя банкі ў гэтым плане дзяржбанкам не асабліва зайздросцяць.Справа ў тым, што актывы дзяржбанкаў растуць высокімі тэмпамі шмат у чым за кошт абслугоўвання дзяржпраграмаў, якія мяркуюць вылучэнне крэдытных рэсурсаў на льготных умовах. Удзельнікі рынку адзначаюць, што дзяржпраграмы цягнуць уніз прыбытковасць дзяржбанкаў.
У гэтым сэнсе прыватныя банкі могуць паводзіць сябе самастойна — яны не займаюцца льготным крэдытаваннем, выдаюць рэсурсы выключна на рынкавых умовах, што дазваляе ім нарошчваць не толькі актывы, але і прыбытак.
Даведка Naviny.by. Банкаўскі сектар Беларусі на 1 кастрычніка уключаў 31 дзейны банк. Прыцягненнем укладаў насельніцтва займаюцца 24 банкі, крэдытаваннем — 31 банк, аперацыямі з каштоўнымі металамі — 10, размяшчэннем аблігацый сярод насельніцтва — 5. Актывы беларускіх банкаў да 1 кастрычніка перавысілі 106 трлн рублёў, павялічыўшыся за