Пробная прапампоўка нафты праз нафтаправод Адэса

Источник материала:  
09.11.2010 11:23 — Новости Экономики

17 лістапада 2010 года. Плануецца прапампаваць 80 тыс. т нафты. Пра гэта паведаміў у панядзелак журналістам першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

«Першая пробная прапампоўка нафты па нафтаправоду Адэса — Броды запланавана на 17 лістапада ў аверсным рэжыме», — сказаў Уладзімір Сямашка.

На пытанне, ці будзе гэта венесуэльская нафта, ён адказаў, што «гэта будзе іншая нафта».

Першы віцэ-прэм’ер таксама адзначыў, што цяпер Беларусь прапрацоўвае магчымасці атрымання нафты па схеме своп. «Гэта аптымальная схема пастаўкі, мы яе прапрацоўваем з рознымі нафтавымі кампаніямі, але паколькі гэта яшчэ знаходзіцца ў стадыі прапрацоўкі, то канкрэтыкі я вам сказаць не магу», — адзначыў Уладзімір Сямашка. Ён паведаміў, што пастаўкі нафты ў Беларусь з Венесуэлы будуць ажыццяўляцца праз парты ў Адэсе, Эстоніі, магчымы пастаўкі праз порт Клайпеда ў Літве і Вентспілс у Латвіі.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←Какие поступления пополняют бюджет страны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика