Да канца 2013 года плануецца акцыянаваць усе дзяржпрадпрыемствы

Источник материала:  
05.11.2010 10:15 — Новости Экономики

заявіла 4 лістапада на Мінскім форуме дырэктар Фонду дзяржаўнай маёмасці Беларусі Наталля Жарнасек.

«Ужо сфарміраваны планы прыватызацыі на 2011–2013 гады. За гэты час мяркуецца завяршыць акцыянаванне ўсіх дзяржпрадпрыемстваў», — адзначыла Жарнасек.

Усяго за тры гады плануецца акцыянаваць больш за 500 прадпрыемстваў розных галін эканомікі, за выключэннем арганізацый энергетыкі і газазабеспячэння, якія адказныя за энергетычную бяспеку краіны, адзначыла Жарнасек. «Але ў цэлым увесь рэальны сектар будзе рэфармаваны», — падкрэсліла яна.

Сёлета, паводле слоў Жарнасек, працэдура акцыянавання завершыцца на трох буйных прадпрыемствах:

«Беларуськаліі» (ужо акцыянавана), «Гомельтранснафце» і наваполацкім РУП па транспарце нафты «Дружба» (будуць акцыянаваны да канца года).

Дырэктар фонду нагадала, што за апошнія два гады былі акцыянаваны найбуйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы краіны — МАЗ, БелАЗ, «Інтэграл», «БелОМА».

Сёлета завяршаецца таксама акцыянаванне станкабудаўнічых прадпрыемстваў. Як адзначыла Жарнасек, будзе акцыянавана «ўсё машынабудаванне, акрамя трактарнага і сельскагаспадарчага». Акцыянаванне прадпрыемстваў сельгасмашынабудавання запланавана на 2011–2013 гады.

Жарнасек паведаміла, што за апошнія два гады было рэалізавана 14 удалых прыватызацыйных здзелак на агульную суму прыкладна 3 млрд. долараў. Сярод іх — продаж 50% акцый «Белтрансгаза», прыватызацыя дзяржаўнага аператара мабільнай сувязі «БеСТ» і набыццё Ашчадным банкам РФ беларускага «БПС-Банка».

Дырэктар фонду расказала аб запланаваных зменах у частцы выдзялення інвестарам зямельных участкаў. Так, разглядаецца магчымасць іх продажу ва ўласнасць. Буйным інвестарам ужо былі зроблены прапановы набыць участкі ва ўласнасць, «але многія сказалі, што дзейны механізм платы за зямлю ў выглядзе падатку ці арэнды іх поўнасцю задавальняе».

Таксама прапрацоўваецца магчымасць вызвалення ад арэнднай платы за зямлю аб’ектаў турбізнесу і продажу зямельных участкаў з улікам раней унесенай інвестарамі арэнднай платы.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Еўракамісія задаволеная газавым пагадненнем Расіі і Польшчы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика