ЕБР можа інвеставаць у развіццё беларускай энергетыкі 1,5—2 млрд. долараў
«Мы вызначылі, што толькі ўдзел у праграме развіцця энергетыкі Беларусі можа скласці 1,5–2 млрд. долараў. Па іншых кірунках мы таксама рухаемся. У нас у рэалізацыі знаходзяцца праекты на суму каля 630 млн. долараў», — сказаў Фінагенаў.
Ён адзначыў, што беларуская эканоміка інтэгравана ў эканомікі краін ЕўрАзЭС, СНД і без падтрымання і развіцця кааперацыйных сувязей наўрад ці магчыма паспяховая дзейнасць эканомік Беларусі, Расіі і іншых краін — удзельніц банка.
Адкрыццё прадстаўнік ЕАБР, паводле слоў Фінагенава, дасць значны штуршок да павелічэння тавараабароту Беларусі з краінамі ЕўрАзЭС, СНД, будзе садзейнічаць развіццю ўзаемнага інвеставання, рэалізацыі інфраструктурных праектаў. Ён выказаў упэўненасць у тым, што сумесная праца павысіць эфектыўнасць беларускай эканомікі і дабрабыт беларусаў.
У рамках адкрыцця прадстаўніцтва 3 лістапада ў Мінску адбылося падпісанне шэрагу дакументаў: мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Еўразійскім банкам развіцця і Мінтрансам, ЕАБР і «Белэнерга». Акрамя таго, ЕАБР і
Андрэй Кажамякін, БелаПАН