Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца да 283.050 рублёў
Зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных
Перыяд дзеяння сацыяльнага нарматыву — з 1 лістапада гэтага года па 31 студзеня 2011 г.
Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва з лістапада складзе 283.050 рублёў. Для працаздольнага насельніцтва БПМ вызначаны ў памеры 302.490 рублёў, для пенсіянераў — 252.230, для
Новы БПМ павялічыўся на 3,1% да БПМ, які дзейнічае з 1 жніўня па 31 кастрычніка (274.510 рублёў).
З лістапада на 3,1% узрастуць памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Будуць адпаведна павялічаны памеры сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і павышэнні, устаноўленыя да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў.
Штоквартальна бюджэт пражытачнага мінімуму зацвярджаецца ўрадам у цэнах апошняга месяца кожнага квартала. У адпаведнасці з законам «Аб пражытачным мінімуме ў Рэспубліцы Беларусь» БПМ прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем’ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных
Бюджэт пражытачнага мінімуму ўяўляе сабой вартасную велічыню мінімальнага набору матэрыяльных выгод і паслуг, неабходных для забеспячэння жыццядзейнасці чалавека і захавання яго здароўя, а таксама абавязковыя плацяжы і ўзносы.
Структура бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах верасня 2010 года па артыкулах расходаў наступная: прадукты харчавання — 54%; плата за карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі — 16%; прадметы гардэробу — 17,4%; бытавыя і транспартныя паслугі — 6,6%; тавары бытавога і гаспадарчага прызначэння — 3,3%; узносы і плацяжы — 0,5%; прадметы першай неабходнасці, санітарыі і лекі — 2,2%.
Бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва прымяняецца для вызначэння сумы вылічэння сродкаў з наймальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце заработнай платы, і базавага межавага нарматыву тарыфнай стаўкі першага разраду для камерцыйных арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці і з доляй уласнасці дзяржавы ў іх маёмасці.
Марына Носава, БелаПАН