Уладальнік рэстаранаў Lido можа пазбавіцца ўсёй маёмасці
Размовы пра тое, што ўладальнік латвійскага рэстарана Lido Гунарс Кірсанс можа праз пазыкі страціць толькі галоўную кампанію, а астатнюю маёмасць зберагчы ад крэдытораў, не зусім адпавядаюць рэчаіснасці.
Як вынікае з плану прававой абароны, зацверджанага судом, сума пазыкаў Кірсанса складае 23,3 млн латаў. На сённяшні дзень бізнэсовец заклаў усю нерухомую і рухомую маёмасць прадпрыемства, у тым ліку трэнажоры і аўтамабілі класу люкс: Audi Q7, Lexus LX470 і Lexus RX 300.
Кірсонс браў пазыкі і ў асабістых мэтах. У розных банках закладзеная фактычна ўсе маёмасць прадпрымальніка, уключаючы шэсць зямельных участкаў у Кегумсе на агульную суму больш за паўмільёна латаў.
У прадпрыемстваў Кірсанса з’явіліся сур’ёзныя складанасці з выкананнем крэдытных абавязальніцтваў. Рэстараны Lido працуюць са стратамі, комплекс адпачынку таксама не акупляе ўкладанняў. У свой час Кірсанс вырашыў паспрабаваць сілы ў будаўніцтве дамоў, заснаваўшы «Завод дызайну». Пад гэты праект у банку быў узяты крэдыт на больш чым 8 млн. латаў, аднак завод аказаўся стратным.
ru.delfi.lt