У ЗША прыдумалі крэдытку з дзвюма кнопкамі і лямпачкамі
Амерыканскі Сitibank у лістападзе 2010 гады пачне тэставанне новага тыпу крэдытных картак. На новых крэдытках будуць дзве кнопкі і лямпачкі.
Новыя крэдыткі будуць аб’ядноўваць рахункі непасрэдна ў банку і бонусныя рахункі. З дапамогай кнопак кліенты змогуць выбіраць, з якога рахунку спісваць сродкі за тую ці іншую пакупку.
Калі тэсты акажацца паспяховымі, то ў шырокае выкарыстанне карты будуць выпушчаны або ў сярэдзіне, або ў канцы 2011 году. Частка супрацоўнікаў Citi ужо карыстаецца такімі картамі.
Усяго на праграму былі выдаткаваныя сотні тысяч даляраў.Новыя карты падобныя на звычайныя і будуць прымацца ўсімі банкаматамі краіны.
Зараз у Citibank ёсць шэраг картак, за кожную пакупку па якіх кліенту вяртаецца частка сродкаў — як правіла, па адным цэнце з кожнага выдаткаванага даляра. Менавіта гэтым кліентам і будуць прапанаваны новыя карты.
New York Times