Краіны «вялікай сямёркі» плануюць узмацніць ціск на Кітай па валютных пытаннях

Источник материала:  
22.10.2010 09:43 — Новости Экономики

Спробе выпрацаваць адзіную палітыку ў дачыненні да Кітая была прысвечаная незапланаваная сустрэча міністраў фінансаў Вялікабрытаніі, Італіі, Канады, ЗША, Францыі, Германіі і Японіі, тэрмінова скліканая сёння ў паўднёвакарэйскім горадзе Кенджу напярэдадні нарады кіраўнікоў фінансавых ведамстваў «вялікай дваццаткі», якая пачнецца неўзабаве. Злучаныя Штаты і дзяржавы Еўрапейскага саюза хацелі б узмацніць ціск на Пекін па валютных пытаннях. Яны маюць намер прымусіць Кітай хутчэй праводзіць павышэнне курса юаня ў дачыненні да даляра і еўра.

У ЗША і ЕС лічаць, што танная нацыянальная валюта дае КНР неапраўданыя перавагі ў сусветным гандлі.

Двухдзённая сустрэча міністраў «дваццаткі» ў Кенджу закліканая падрыхтаваць рашэнні саміта гэтай групы, што мае адбыцца ў лістападзе ў Сеуле і на які прыбудуць, у прыватнасці, лідары Расіі, ЗША, Кітая, Індыі, Бразіліі, галоўных краін Еўрапейскага саюза.

Падзяліцца навіной: 

←План приватизации: кого и как

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика