Расія гатовая прыдушыць сваю нафтаперапрацоўку, абы беларусы атрымалі менш прыбытку

Источник материала:  
20.10.2010 12:16 — Новости Экономики
Экспартныя мыты на нафтапрадукты ў Мытным звязе могуць быць падвышаны прыкладна да ўзроўню 85–90% ад мыта на нафту,

заявіў намеснік міністра фінансаў Расіі Сяргей Шаталаў. Пра гэта піша расійская газета «Ведомости».

Гэты ўзровень ён назваў прыкладнай роўнадаходнасцю экспарту нафты і нафтапрадуктаў. Пакуль што мыты ніжэйшыя: 70,7% ад нафтавай мыты на светлыя і 38,1% — на цёмныя нафтапрадукты. Сярэдняе за апошнія тры гады мыта — 55–58%. Шаталов не выключыў магчымасці павышэнні ўжо з 2011 году.

Шаталаў заявіў, што, каб не даваць датацыі беларускім НПЗ, прыйдзецца павялічыць мыты ў цэлым. Прапановы Мінфіна яшчэ павінны быць узгоднены ўсімі міністэрствамі.

Дагэтуль абмяркоўвалася адзіная стаўка мыты на нафтапрадукты, але на ўзроўні 56–60% ад нафтавай, і ўвесці яе збіраліся з 2012–2013 гадах. Мыты ў 85–90% зломяць існую бізнэс-схему нафтавікоў.

Калі з 2011 году будуць уведзеныя тыя стаўкі, пра якія заявіў Шаталаў, нафтаперапрацоўка стане стратнай.

Экспарт таксама стане стратным, калі не зменшыць мыту на нафту, тады нафтавікі хутчэй за ўсё будуць паднімаць унутраныя кошты на нафтапрадукты — каб мець ранейшыя прыбыткі, а таксама скарачаць вытворчасць і мадэрнізаваць магутнасці для зніжэння долі цёмных нафтапрадуктаў.

У першую чаргу гэта будзе ўдарам па аўтамабілістах — цэны на бензін адназначна вырастуць.
Падзяліцца навіной: 
ЯВ

←На товарной бирже бум на металлы и лес, а сельхозпродукция в застое

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика