Кітайскі Цэнтрабанк падняў курс даляра ва ўсім свеце

Источник материала:  
19.10.2010 20:55 — Новости Экономики

Народны банк КНР у аўторак нечакана павялічыў на 0,25% стаўкі па крэдытах і дэпазітах: па гадавых крэдытах з 5,31% да 5,56%, па гадавых дэпазітах — з 2,25% да 2,5%. Гэта адбылося ўпершыню за апошнія тры гады і сведчыць пра рашучасць Пекіна ажыццявіць паступовую адмову ад стымулявання эканомікі на фоне інфляцыйнага ціску. Ва ўмовах глабальнага крызісу з верасня па снежань 2008 года кітайскі ЦБ неаднаразова змяншаў стаўкі з мэтай не дапусціць празмернага запаволення эканомікі краіны.

Гэта рашэнне кітайскіх манетарных улад ускалыхнула валютны рынак: амерыканскі даляр рэзка падаражэў, а іншыя валюты, наадварот, рэзка патаннелі. Напрыклад, еўра стаў каштаваць $1,375 замест $1,39.
Падзяліцца навіной: 
«Ведомости»
←Президент Литвы 20 октября с рабочим визитом посетит Минск

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика