Януковіч: Пастаўка нафты ў Беларусь па трубе Адэса — Броды не парушае інтарэсы РФ

Источник материала:  
19.10.2010 08:06 — Новости Экономики

, мяркуе прэзідэнт Украіны

Мінск, 18 кастрычніка. Удзел Украіны ў транспарціроўцы венесуэльскай нафты ў Беларусь па трубаправодзе Адэса — Броды не супярэчыць інтарэсам Расіі. Пра гэта заявіў у Кіеве 18 кастрычніка на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Венесуэлы Уга Чавесам прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч.

«Я ні разу не чуў, каб Расія перашкаджала гэтае пытанне (аб транспарціроўцы нафты) вырашаць. Мы мяркуем, што вырашэнне гэтага пытання для Беларусі ніяк не супярэчыць інтарэсам Расіі і ніяк не парушае адносіны паміж Украінай і Расіяй», — цытуе Януковіча РІА Новости.

Пры гэтым ён нагадаў, што Украіна ўжо ў лістападзе плануе ажыццявіць пробную дастаўку 80 тысяч тон венесуэльскай нафты на Мазырскі НПЗ у Беларусь па нафтаправодзе Адэса — Броды, які быў пабудаваны ў 2001 годзе для прапампоўвання каспійскай нафты ў Еўропу ў абыход Расіі.

Пастаўкі венесуэльскай нафты цераз Адэскі порт у Беларусь пачаліся вясной гэтага года. Згодна з дамоўленасцямі прэзідэнтаў Беларусі і Венесуэлы, на працягу года Беларусь плануе закупіць 4 млн. тон нафты.

Зараз венесуэльская нафта танкерамі дастаўляецца ў порты Украіны, Літвы, Латвіі і Эстоніі, а затым перавозіцца ў Беларусь чыгуначным транспартам. Вырашэнне пытання аб пастаўках нафты па нафтаправодзе Адэса — Броды дазволіць Беларусі значна скараціць расходы на дастаўку нафты з Венесуэлы.

Зараз нафтаправод Адэса — Броды задзейнічаны расійскай кампаніяй «Транснефць» у рэверсным рэжыме. Каб пастаўляць нафту ў Беларусь, неабходна запусціць нафтаправод у аверсным рэжыме.

На мінулым тыдні ў Кіеве міністр энергетыкі Расійскай Федэрацыі Сяргей Шматко на сустрэчы з журналістамі выказаў меркаванне, што краіны — партнёры па нафтаправодзе «Дружба» павінны праводзіць тэхналагічныя ўзгадненні па прапампоўванні нафты цераз нафтаправод з расійскім бокам.

Падзяліцца навіной: 
Андрэй Кажамякін, БелаПАН

←Кредит на квартиру: как платить меньше

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика