Беларуская кампанія хоча пабудаваць 18 гандлёвых цэнтраў у Расіі

Источник материала:  
15.10.2010 14:20 — Новости Экономики

Кампанія «Белруснафтагаз», створаная пры ўдзеле ўрада Беларусі, шукае ў Растове ўчастак для будаўніцтва гандлёва-лагістычнага цэнтра плошчай 100 000 кв. м

У канцы жніўня амбасадар Беларусі ў Расіі Васіль Далгалёў перадаў губернатару Растоўскай вобласці Васілю Голубеву ліст гендырэктара ЗАТ «Белруснафтагаз» Рашада Курбанава з просьбай прапанаваць кампаніі пералік зямельных участкаў у Растове для будаўніцтва шматфункцыянальнага гандлёва-лагістычнага комплексу.

Комплекс агульнай плошчай 100 000 кв. м будзе ўключаць гандлёва-забаўляльны цэнтр (65 000 кв. м) з гіпермаркетам, гандлёвымі павільёнамі, рэстаранамі і кафэ, лагістычны цэнтр з халадзільнымі камерамі (30 000 кв. м) і выставачны цэнтр (5000 кв. м). «Белруснафтагазу» патрэбны ўчастак у 10-15 га. Інвестыцыі складуць каля $100 мільёнаў.

Гандлёвыя цэнтры «Белруснафтагаз» збіраецца будаваць у 18 гарадах Расіі, ёсць адзінае архітэктурнае рашэнне, пасля выдзялення ўчастку каля васьмі месяцаў пойдзе на падрыхтоўчыя працы і паўтара году на будаўніцтва.

У пачатку наступнага года будаўніцтва пачнецца ў Ніжнім Ноўгарадзе і Казані. Фінансуюцца праекты за кошт уласных сродкаў (30-40%) і банкаўскіх крэдытаў.

«Белруснафтагаз» створаны ў 2005 г. па даручэнні ўрада Беларусі.

Рэалізаваных праектаў у Расіі ў кампаніі пакуль няма, яна была падрадчыкам будаўніцтва метанолавага заводу ў Баку.

Кампанія на 24% прыналежыць дзяржаўнаму вытворчаму аб"яднанню «Беларуснафта», на 76% — ЗАТ «Прамнафтагаз».
Падзяліцца навіной: 
ЯВ, паводле «Ведомостей»

←Венесуэла заинтересована увеличить закупку белорусского сухого молока

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика