У  студзені-верасні ў шэрагу галінаў прамысловасці адзначаны спад вытворчасці
Як паведамляе Белстат,
падзенне аб’ёмаў вытворчасці ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам адбылося: у нафтаперапрацоўчай (на 27,5%),станкабудаўнічай і інструментальнай прамысловасці (на 4,4%), а таксама хлебапякарнай прамысловасці (на 2,9%).
У цэлым адбылося падзенне аб’ёмаў вытворчасці ў паліўнай прамысловасці (на 21,6%), у тым ліку ў нафтаздабыўной прамысловасці — на 1,2%.
У хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці вытворчасць за дзевяць месяцаў гэтага года павялічылася на 14,2%, у чорнай металургіі — на 14,3%, у прамысловасці будматэрыялаў — на 8,5%, у машынабудаванні і металаапрацоўцы — на 13,7%, харчовай — на 9,4%, лёгкай — на 11%, у лясной, дрэваапрацоўчай і
Найбольшы прырост вытворчасці адбыўся ў хімічнай прамысловасці — на 14,8%.
У цэлым па прамысловасці за дзевяць месяцаў аб’ём вытворчасці вырас на 10,3% у параўнанні з такім жа перыядам 2009 года і склаў 114 трлн. 669,8 млрд. рублёў.
Згодна з прагнозам
Марына Носава, БелаПАН