Строгая экспертыза

Источник материала:  
У памежных краінах станоўча ацанілі справаздачу аб уздзеянні на навакольнае асяроддзе будучай Беларускай АЭССтрогая экспертыза
Беларусь спачатку падрыхтавала справаздачу аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будучай АЭС (па-руску: оценка воздействия на окружающую среду — ОВОС), а потым і правяла кансультацыі па гэтых матэрыялах з Украінай, Польшчай, Літвой, Латвіяй, Аўстрыяй, а таксама накіравала дакументы ў Расію. Як паведаміў кіраўнік упраўлення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Андрэеў, суседнія краіны ў цэлым станоўча ацанілі гэту справаздачу. "Першай адказала Расія, мы атрымалі ад яе спецыялістаў ліст, у якім гаворыцца, што краіна задаволена нашай ацэнкай, ніякіх заўваг не мае", — праінфармаваў А. Андрэеў. Украінскі бок таксама станоўча адгукнуўся на работу, зробленую беларускімі экспертамі. Практычна ніякіх сур'ёзных пытанняў не паўстала і пры ўзгадненні матэрыялаў справаздачы з экспертамі астатніх краін.
У той жа час некаторыя пярэчанні былі з боку грамадскасці Украіны, Літвы і Аўстрыі, дадаў А. Андрэеў. "Размова не ішла пра нейкіх тэхнічныя заўвагі, грамадскасць гэтых краін у цэлым супраць развіцця атамнай энергетыкі ва ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі", — растлумачыў ён.
Нагадаем, што Мінпрыроды завяршыла дзяржаўную экалагічную экспертызу справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будучай АЭС. Дакументы, падрыхтаваныя па выніках экспертызы, перада-дзены для далейшага разгляду і аналізу спецыялістам "Галоў-дзяржбудэкспертызы". У заключэнні, якое зрабіла міністэрства, адлюстраваны некаторыя заўвагі па матэрыялах. Яны будуць улічаныя перад тым, як пачнецца распрацоўка архітэктурнага праекта АЭС.
У Беларусі плануецца пабудаваць АЭС магутнасцю каля 2,4 тысячы мегават. Мяркуецца, што атамная электрастанцыя будзе пабудавана на Астравецкай пляцоўцы на Гродзеншчыне. Увод першага энергаблока чакаецца ў 2016-м, другога — у 2018 годзе. Станцыя будзе будавацца па праекце інстытута "Атамэнергапраект" з Санкт-Пецярбурга. Генпадрадчыкам, як плануецца, выступіць расійская кампанія "Атамбудэкспарт", падкантрольная "Расатаму".
Дарэчы.Супрацоўнікі Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў — “Сосны” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на нядаўняй прэс-канферэнцыі паведамілі: папярэдні кошт будаўніцтва Беларускай АЭС складзе каля двух з паловай тысяч долараў за 1 кілават устаноўленай магутнасці. Такая цана адпавядае сусветнай практыцы. Усяго ж на будаўніцтва АЭС у 2011-15 гадах плануецца накіраваць 3 мільярды долараў, і потым яшчэ больш за 6 мільярдаў да 2020-га.

←Нарышкин: Россия считает Белоруссию самым надежным союзником

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика