Кітайскія інвестары пабудуюць у Мінску гатэльны комплекс «Пекін», раёны Чайна-таўн і Лебядзіны
паведаміў на
Дамоўленасць аб будаўніцтве гатэльнага комплекса «Пекін» дасягнута падчас нядаўняга візіту Аляксандра Лукашэнкі ў КНР. Інвестыцыйны дагавор у Кітаі падпісаны старшынёй Мінгарвыканкама Мікалаем Ладуцькам. Комплекс «Пекін» плануецца пабудаваць у раёне вуліцы Чырвонаармейская на беразе ракі Свіслач. Інвестыцыі складуць не менш за 200 млн долараў. Гатэль плануецца здаць да 2014 года, калі ў Мінску адбудзецца чэмпіянат свету па хакеі.
Апрача таго, падчас візіту дэлегацыі Харбіна ў Мінск быў падпісаны мемарандум аб намеры па будаўніцтве квартала
З прыцягненнем кітайскіх інвестараў у Мінску будзе пабудаваны жылы квартал у раёне Лебядзіны, паведаміў Ахроменка. Ён таксама не назваў аб’ём інвестыцый па гэтым праекце, бо інвестыцыйны дагавор яшчэ не падпісаны.
Ахраменка паведаміў, што кітайскія крэдыты будуць прыцягвацца для стварэння шэрагу іншых важных для горада аб’ектаў. Сярод іх — транспартная развязка на перасячэнні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Алібегава з аб’ёмам фінансавання 55,2 млн долараў, завод індустрыяльнага домабудавання (141 млн), інтэлектуальная транспартная сістэма (120 млн).
Марына Носава, БелаПАН