Замежныя чыпсы падаражаюць
Як паведамляе
У адпаведнасці з новым указам прадугледжана выключэнне з пераліку харчовых тавараў і тавараў для дзяцей, па якіх прымяняецца зніжаная стаўка падатку на дададзены кошт у памеры 10% пры іх увозе на мытную тэрыторыю Беларусі і (ці) пры рэалізацыі на тэрыторыі краіны, зацверджанага ўказам № 287, бульбы, нарэзанай тонкімі лустачкамі, абсмажанай ці падсушанай, салёнай ці несалёнай, араматызаванай ці неараматызаванай, у герметычных упакоўках.
Гаворка ідзе пра бульбяныя чыпсы, якія ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў забароненыя для дзіцячага харчавання.
Аляксей Арэшка, БелаПАН