Беларусь не пабудуе АЭС без згоды Ўкраіны?

Источник материала:  
12.10.2010 16:01 — Новости Экономики
Працэс будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі прыпыніўся па двух прычынах. Па-першае, Расія так і не падпісала кантракт на будаўніцтва. Па-другое, грамадскасць Украіны і Літвы выказалася супраць будаўніцтва атамнага аб'екта. Такую думку ў інтэрв'ю "Главреду" выказаў амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны.

Па словах дыпламата, беларуска-расійскія перамовы сарваліся з-за адсутнасці $9 млрд на будаўніцтва. Хоць магчыма, што ў справу ўмяшаліся палітычныя складнікі, дапускае Бяссмертны.

Дыпламат таксама адзначыў, што на працэс уплываюць і патрабаванні МАГАТЭ. Як вядома, гэтая арганізацыя патрабуе перад будаўніцтвам АЭС абавязкова правесці слуханні ў суседніх краінах. На слуханнях ва Ўкраіне і Літве грамадскасць пратэставала супраць беларускай АЭС.

Разам з тым Бяссмертны адзначыў, што грамадскасць Беларусі даволі пазітыўна настроеная ў пытанні будаўніцтва АЭС. 

←Украина планирует в ноябре пустить венесуэльскую нефть в Беларусь по нефтепроводу "Одесса — Броды"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика