Кіраўніца «Беларусбанка»: «Рублёвыя дэпазіты змяншаюцца па $2 мільёна штодзень»

Источник материала:  
07.10.2010 14:57 — Новости Экономики

Кіраўніца «Беларусбанка» Надзея Ермакова паскардзілася журналістам, што дэпазіты ў беларускіх рублях змяншаюцца з катастафічнай хуткасцю. «Гэта вялікая праблема», — прызнала яна. Па яе словах, «фізічныя асобы здымаюць беларускія рублі каля 5–7 мільярдаў у дзень». Гэта каля $2 мільёнаў даляраў.

Ермакова мяркуе, што адной з асноўных прычынаў адтоку рублёвых дэпазітаў насельніцтва стала інфармацыйная вайна ў дачыненні да Беларусі ў расійскіх СМІ.

Сенсацыйныя прызнанні банкіркі паспяшаліся абвергнуць у Нацбанку. Па словах прэс-сакратара Нацбанка Анатоля Драздова, за верасень рублёўвыя ўклады насельніцтва выраслі на 81,5 мільярда рублёў. Гэта каля $27 мільёнаў.

«Адток укладаў назіраецца толькі ў Беларусбанку, бо іншыя банкі прапануюць больш выгадныя прапановы», — заявіў Анатоль Драздоў.
Падзяліцца навіной: 
ЯВ

←Вашингтоне пройдут переговоры белорусской делегации с руководством МВФ и ВБ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика