Еўра зноў пабіў сёлетні максімум
07.10.2010 12:10
—
Новости Экономики
На таргах на БВФБ 7 кастрычніка курс еўра падаражаў на 30 рублёў і яго курс на заўтра складзе 4 183,51. Такім чынам пабіты сёлетні максімум, устаноўлены ўчора (4 152,87)
Абсалютны максімум еўра быў 10 снежня 2009 года, калі афіцыйны курс адзінай еўрапейскай валюты каштаваў 4 211,02. 7 чэрвеня 2010 года еўра каштаваў 3 599, такім чынам за чатыры месяцы яго курс вырас на 584 рублі, прычым за апошнія два тыдні – на 218 рублёў.
Даляр сёння патаннеў на 4 рублі, і яго курс на заўтра складзе 2 991рубель
Падзяліцца навіной: