Украінская гарэлка падаражае да 7690 беларускіх рублёў
05.10.2010 13:08
—
Новости Экономики
Мінімальны кошт гарэлкі ва Украіне да канца года вырасце на 40%, а віна — на траціну. Адпаведная пастанова падрыхтавана міністэрствам эканомікі краіны і знаходзіцца на разглядзе ва ўрадзе. У выпадку яго прыняцця,
будзе забаронена прадаваць гарэлку ў розніцу танней за 7690 рублёў за 0,5 літра, а віно — 6030 рублёў за 0,7 літра.Галоўнай прычынай павышэння мінімальных коштаў называецца адсутнасць стрымальнага фактару для ценявога рынка. Ценевікам належыць 25–30% усяго рынка.
Падзяліцца навіной:
ЯВ, паводле lenta.ru
ЯВ, паводле lenta.ru