Краіны Мытнага саюза маюць намер дамовіцца аб
«У межах Камісіі Мытнага саюза будзе разглядацца на найбліжэйшым пасяджэнні пытанне аб часовым зніжэнні імпартных мытных пошлін для трох краін на асноўныя харчовыя тавары», — сказала Айтжанава падчас пасяджэння ўрада краіны.
«Цяпер мы разам з нашымі партнёрамі адпрацоўваем, на якія менавіта віды прадукцыі, па якіх ёсць вялікая імпартная залежнасць трох краін, пошліны будуць зніжацца, і на найбліжэйшым пасяджэнні ў сярэдзіне кастрычніка, мы спадзяемся, рашэнне будзе прынята», — заявіла міністр.
Тым часам урад Казахстана прыняў рашэнне аб забароне экспарту алею і грэцкіх круп, паведаміў на пасяджэнні ўрада кіраўнік Мінсельгаса Акылбек Курышбаеў. «Прапрацавана пытанне аб увядзенні часовай забароны на вываз за межы рэспублікі ўсіх відаў алею, а таксама насення алейных культур, за выключэннем лёну і рапсу», — сказаў ён.
Са свайго боку Жанар Айтжанава дадала, што «распрацаваны праекты ўрадавых рашэнняў, якімі прадугледжваецца ўвядзенне часовай забароны на вываз насення для вытворчасці алею і грэцкіх круп». Яна растлумачыла такія меры тым, што «зніжэнне валавога збору алейных культур у асноўных
Як паведамлялася раней, рашэннем урада Беларусі з 15 верасня 2010 года па 15 сакавіка 2011 года ўведзена забарона на экспарт насення рапсу, алею рапсу і лёну.
Марына Носава, БелаПАН