Расія абнуліла пошліны на

Источник материала:  
24.09.2010 11:58 — Новости Экономики
Падкамісія ўрада Расіі па мытна-тарыфнаму рэгуляванню вырашыла часова адмяніць пошліны на ўвоз бульбы, капусты і грэчкі. Абнуленыя пошліны будуць дзейнічаць як мінімум шэсць месяцаў.

Рашэнне было прынята з улікам зніжэння аб’ёмаў вытворчасці гэтай прадукцыі ў Расіі з-за засухі гэтым летам. Страты часткова будуць папаўняцца менавіта за кошт імпарту. Абнуленне пошлін прывядзе да павелічэння замежных паставак.

З пачатку года грэчка, паводле даных Расстата, падаражэла прыблізна ў два разы, капуста — на 66 працэнтаў. Бульба стала каштаваць больш на 65 працэнтаў. Звычайна ў жніўні і верасні гэта прадукцыя становіцца таннай у сувязі з новым ураджаем, аднак на гэты раз зніжэння цэн практычна не адбылося.

У каго менавіта Расія будзе купляць прадукты харчавання, дакладна пакуль невядома. Раней паведамлялася, што дадатковыя запасы бульбы ёсць, у прыватнасці, у Беларусі, а грэчкі — у Кітаі.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←Конго заинтересована в поставках белорусской сельхозтехники

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика