У

Источник материала:  
20.09.2010 11:10 — Новости Экономики
20–21 верасня ў Маскве праходзіць 19-е пасяджэнне Камісіі Мытнага саюза. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае намеснік прэм’ер-міністра Андрэй Кабякоў.

Як паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі, бакі плануюць разгледзець пытанне аб пераходзе да спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мер на адзінай мытнай тэрыторыі. Удзельнікі пасяджэння таксама абмяркуюць механізмы збірання ўскосных падаткаў пры экспарце і імпарце тавараў, выкананні работ і аказанні паслуг. Члены камісіі ўзгодняць працэдуры абмену інфармацыяй у электронным выглядзе паміж падатковымі органамі дзяржаў-членаў.

Будуць таксама разгледжаны пытанні аб кадравым складзе сакратарыята Камісіі Мытнага саюза на 2010 год і аб ходзе падрыхтоўкі праектаў нарматыўна-прававых актаў Камісіі МС, распрацоўка якіх прадугледжана Мытным кодэксам.

Акрамя таго, у праект парадку дня пасяджэння Камісіі МС уключаны пытанні тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання, якія перад гэтым будуць разгледжаны на пасяджэнні камітэта па пытаннях рэгулявання знешняга гандлю.

У межах пасяджэння Камісіі МС адбудзецца нарада на высокім узроўні па пытанні аб узгадненні праектаў пагадненняў, якія фарміруюць дагаворна-прававую базу Адзінай эканамічнай прасторы, з дакладам аб ступені гатоўнасці да падпісання па кожным міжнародным дагаворы.

Падзяліцца навіной: 
Марына Носава, БелаПАН

←В Москве проходит заседание Комиссии Таможенного союза

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика