У Магілёўскай вобласці пачалі рабіць паліўныя брыкеты з саломы
20.09.2010 10:36
—
Новости Экономики
Абсталяванне па вытворчасці паліўных брыкетаў з саломы ўведзена ў эксплуатацыю на прадпрыемстве «Чэрыкаўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне», якое ўваходзіць у холдынг «Аграмашсэрвіс».
Як паведаміў вядучы інжынер ААТ «Аграмашсэрвіс» Дзмітрый Марцьянаў, для Беларусі гэта — навінка. «Раней асноўным відам паліва быў дастаткова танны газ. Але ў свеце, у тым ліку ў Еўропе, Украіне, такая вытворчасць вельмі распаўсюджаная», — заўважыў ён.
Паводле слоў спецыяліста, тона саломы сёння каштуе 20 тысяч беларускіх рублёў, з яе атрымліваецца 900 кг брыкету. «Па цеплатворнасці такі від паліва прыраўноўваецца да вугалю», — сцвярджае Марцьянаў.
Акрамя брыкету з саломы вырабляюцца пелеты, якія больш распаўсюджаны ў іншых краінах.
Вядучы інжынер холдынгу таксама паведаміў, што ў хуткім часе вытворчасць саламянага энерганосьбіта плануецца арганізаваць у Хоцімскім, Дрыбінскім, Бабруйскім і Асіповіцкім раёнах Магілёўскай вобласці.
Падзяліцца навіной:
Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН
Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН