Валавы замежны доўг Беларусі вырас да 45,5% ад ВУП
15.09.2010 10:55
—
Новости Экономики
Валавы замежны доўг Беларусі на 1 ліпеня 2010 дасягнуў $23,2 млрд, ён павялічыўся на $1,1 млрд (5,0%) з пачатку года. Цяпер ён складае 45,5% ад ВУП, вынікае са звестак Нацыянальнага банка.
У пераліку на душу насельніцтва валавы замежны доўг на 1 ліпеня склаў $2,447 тыс. супраць $2,327 тыс. на 1 студзеня гэтага года і $1,596 тыс. на 1 студзеня мінулага года.
Паводле звестак Нацбанка РБ, на абслугоўванне замежнага доўгу за першае паўгоддзе было накіравана $2,47 млрд (10,5% ВУП або 18,5% экспарту), з якіх $2,2 млрд склалі выплаты па асноўным доўгу, а $273 млн — плацяжы па працэнтах.
За 2009 год валавы замежны доўг Беларусі вырас на $6,9 млрд, або 45,6% да $22,1 млрд.
Падзяліцца навіной:
КаМ
КаМ