Дэфіцыт бюджэту ў 2011 годзе вырасце да 3% ад ВУП

Источник материала:  
14.09.2010 11:13 — Новости Экономики
Дэпутаты палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні пазачарговай сесіі 14 верасня прынялі ў другім чытанні законапраект «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2011 год».

Праект бюджэту сфармаваны зыходзячы з запланаваных тэмпаў росту ВУП у 2011 годзе на ўзроўні 110%, гадавой інфляцыі — на ўзроўні 8%, сярэднегадавога курса даляра 3170 рублёў.

Даходы кансалідаванага бюджэту краіны запланаваны ў памеры 54,5 трлн. рублёў, што складае 118,1% да ацэнкі даходаў бюджэту гэтага года.

Структура даходаў бюджэту не змянілася: 35,1% прыпадае на ПДК, 10% — падатак на прыбытак, 13,3% — даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці, 9,8% — акцызы.

Расходы бюджэту плануюцца на ўзроўні 60,5 трлн рублёў. Базавыя галіны сацыяльнай сферы — ахова здароўя, адукацыя, сацыяльная палітыка — забяспечаны бюджэтнымі асігнаваннямі з ростам да ацэнкі гэтага года адпаведна на 36, 45 і 35%.

У цэлым расходы на нацыянальную эканоміку краіны запланаваныя ў памеры 7,2 трлн рублёў.

Дэфіцыт бюджэту на 2011 год складзе 6 трлн рублёў, ці 3% да ВУП.

Фінансаванне дэфіцыту бюджэту прадугледжваецца за кошт унутраных і замежных крыніц. Як і ў папярэднія гады, для фінансавання дэфіцыту бюджэту прыцягненне крэдытаў Нацыянальнага банка не прадугледжваецца.

Як паведаміў старшыня парламенцкай камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы Аляксандр Антоненка, пры дапрацоўцы да другога чытання ў законапраект былі ўнесеныя «нязначныя карэкціроўкі».

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Ленинградская область готова предложить Беларуси свои порты для транспортировки нефти и нефтепродуктов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика