Закупныя цэны на грэчку павялічаныя на 50%
Закупачныя цэны на грэчку, што пастаўляецца для перапрацоўкі ў крупы, у Беларусі павялічаныя ў 1,5 разу. Адпаведная пастанова Савета міністраў, № 1305, прынятая 9 верасня 2010 года, паведаміла
Дакументам, які набыў моц заднім днём (29 ліпеня 2010 года), унесеныя змены ў пастанову Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2010 года № 1082 «Аб зацвярджэнні закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю ўраджаю 2010 года, што рэалізуецца для дзяржаўных патрэб».
Згодна з пастановай № 1305, закупачныя цэны на грэчку, што пастаўляецца для перапрацоўкі ў крупы першага класа, павялічаны з 902 тыс. за тону да 1 млн. 353 тыс. рублёў, другога класа — з 838 тыс. да 1 млн. 257 тыс., трэцяга класа — з 751 тыс. да 1 млн. 127 тыс., ці ў 1,5 разу.
«Павышэнне закупачных цэн звязанае з неабходнасцю абароны інтарэсаў айчынных вытворцаў і рэгулявання цэн на грэцкія крупы ў параўнанні з сумежнымі дзяржавамі», — патлумачылі ва ўрадзе.
Марына Носава, БелаПАН