Падрыхтаваны праект бюджэту на 2011 год

Источник материала:  
03.09.2010 10:48 — Новости Экономики
Праект бюджэту на 2011 год вечарам 2 верасня паступіў у Палату прадстаўнікоў, паведамілі ў прэс-службе ніжняй палаты парламента.

У Палату прадстаўнікоў таксама паступілі праект закона «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны» і папраўкі ў Падатковы і Бюджэтны кодэксы.

6 верасня ў ніжняй палаце парламента павінна адбыцца пашыранае пасяджэнне камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы, на якім будзе разгледжаны праект бюджэту. На наступны дзень дакумент будзе разгледжаны ў першым чытанні на пазачарговай сесіі.

Усе чатыры законапраекты Савет Палаты прадстаўнікоў 31 жніўня ўключыў у парадак дня пазачарговай сесіі. Старшыня палаты Уладзімір Андрэйчанка тады паведаміў, што дэпутаты сумесна з урадам актыўна працуюць над праектам бюджэту. Ён падкрэсліў, што пасля паступлення праекта бюджэту ў парламент змены ў ім, хутчэй за ўсё, наўрад ці будуць істотнымі, бо дакумент узгоднены з прэзідэнтам, і «на 99% бюджэт не зменіцца».

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Либерализация по-белорусски: в розницу, а не оптом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика