Польшча вырашыла адабраць у «Газпрома» газаправод Ямал-Еўропа
Газета «Коммерсант» піша, што Варшава прапануе перадаць мясцовы ўчастак газаправода
Еўракамісія патрабуе ад Польшчы прывядзення ўмоваў эксплуатацыі мясцовага ўчастка расійскага газаправода
У канцы ліпеня
Па дадзеных газеты,
У Europolgaz заявілі, што гатовыя даць URE свой варыянт пагаднення. Гэта адбудзецца на наступным тыдні, пасля перамоваў з кіраўніком
У выпадку, калі Europolgaz і
Дзейнае міжурадавае пагадненне па газе з Польшчай, а таксама расійскі варыянт новай дамовы дазваляюць захаваць манаполію на транзіт газу за «Газпромам» і PGNiG да 2045 года. Да нядаўняга часу польскі бок быў згодны з гэтым, але Еўракамісія ўмяшалася ў перамовы і запатрабавала перапісаць дакумент.
Польшчы патрабуецца 14 мільярдаў кубаметраў газу штогод, дзве траціны гэтай колькасці яна атрымлівае з Расіі.Варшава дамовілася з Масквой аб пастаўках 10 мільярдаў кубаметраў газу ў год да 2037, але падпісанне канчатковага пагаднення затрымліваецца. Увесну прадстаўнік Міністэрства эканомікі Польшчы папярэдзіў, што Варшава можа застацца без расійскага газу ў кастрычніку, калі не падпіша дамову ў найбліжэйшыя месяцы.
Варта адзначыць, што ўрад Літвы ў ліпені разгледзеў законапраект аб раздзяленні нацыянальнага газавага канцэрна Lietuvos dujos (на 37 адсоткаў належыць «Газпрому») на два прадпрыемствы (транспартную і гандлёвую кампаніі) не пазней за сакавік 2012. Аналагічнае рашэнне ў дачыненні да газавай кампаніі Eesti Gaas, які на 47 адсоткаў належыць «Газпрому» і «Ітэры», рыхтуе Эстонія.
У адказ на дзеянні Вільні «Газпром», адзіны пастаўшчык газу ў Літву, прыгразіў Вільні судом у тым выпадку, калі ўлады краіны будуць без кансультацый з канцэрнам рэфармаваць газатранспартную сістэму.
lenta.ru