"А вось каму "дачка?". Плывучая! За $60 тысяч!"
- За базавую мадэль ці, інакш, платформу мы прапануем узяць катар даўжынёй 15-16 метраў, максімум да 20 метраў. На яго аснове можна будзе вырабляць, напрыклад, прагулачны катар на два-чатыры чалавекі: абсталяваць навесам, зрабіць каюты. А можна будзе выпускаць плывучую дачу з усімі выгодамі, якія пажадае мець кліент. Бачылі ж такія ў сюжэтах з замежжа? Парыбачыў на адным возеры, потым паплыў на другое, у дарозе прыстаў да берага, пажыў нейкі час, калі захацеў. Можна выпускаць і судна-паром, абсталяванае пляцоўкай для перавозкі аўтамабіля. Такая вось ідэя ўвогуле.
- Ну, увесь год можа і не - уцяпляць жа тады судна трэба. А паставіць на захоўванне яе можна на лодачную станцыю.
- І як, думаеце, запатрабаванымі будуць такія судны?
- Так, асабліва ў кантэксце развіцця водна-транспартнай галіны, водна-рэкрыацыйнага турызму ў краіне. Як вы ведаеце, стварэнне водных турыстычных маршрутаў, берагавой і плывучай інфраструктуры, будаўніцтва пасажырскіх суднаў і плавальных сродкаў прадугледжанае нацыянальнай праграмай развіцця турызму ў краіне.
- Гэта вы пра юрыдычных асобаў найперш. А грамадзяне, як мяркуеце, змогуць адважыцца на набыццё такой вось "дачкі"? Колькі яна, дарэчы, можа каштаваць?
- Чаму б не?! Думаю, будуць купляць судны і фізічныя асобы, прыватнікі. Мяркуем, што кошт плывучай дачы будзе ад 60 тысяч долараў і вышэй - у залежнасці ад запатрабаванняў кліента па яе аздабленні. Так, гэта кошт трох добрых аўтамабіляў. Аднак, па-першае, у нас таксама ёсць нябедныя людзі, па-другое, замежныя аналагі "стартуюць" ад 100 і больш тысяч долараў.
- А дзе прадукцыя яшчэ можа быць запатрабаванай найперш? Ці ёсць ужо патэнцыйныя інвестары?
- Калі пра рынкі збыту, дык гэта найперш можа быць Украіна, з якой у нас агульная водная артэрыя, Расія. А яшчэ краіны Балтыі. А наконт інвестараў скажу, што зараз цікаўнасць да праекта праявілі дзве кітайскія фірмы.
...У Міністэрстве транспарту і камунікацый упэўненыя, што наяўнасць больш як 10 тысяч азёраў і 20 тысяч рэк сведчыць пра вялікі патэнцыял развіцця ў Беларусі водна-рэкрыацыйнага турызму. Перспектыўныя ў гэтым накірунку - арганізацыя купальна-пляжнага адпачынку, водна-спартыўных і прамыслова-паляўнічых тураў, цеплаходных прагулак і экскурсій. Пра актуальнасць пытання сведчаць і сусветныя тэндэнцыі. Напрыклад, у краінах ЕС аб'ём продажу малых суднаў склаў звыш 25 мільярдаў еўра, а колькасць спажыўцоў ацэньваецца ў лічбу каля 48 мільёнаў чалавек. У Расіі штогадовы прырост прагулачных суднаў складае 3-4 тысячы адзінак.