Паводле звестак
Пагадненні прадугледжваюць будаўніцтва ў гарадскім пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці вугальнай электрастанцыі магутнасцю 920 МВт, а таксама трансгранічнай лініі электраперадачы напружаннем 400 кВ з устаўкай пастаяннага току, якая злучыць беларускую электрападстанцыю «Рось» з польскай энергасістэмай.
Падпісанне пакета дакументаў паміж «Гроднаэнерга» і «Кульчык Холдынг» у пасольстве расцэньваюць як «важны этап на шляху далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы».
Наступным крокам супрацоўніцтва беларускай і польскай кампаній стане стварэнне ў Беларусі сумесных прадпрыемстваў па непасрэднай рэалізацыі названых праектаў, паведамляе
БелаПАН