Фіны выкупілі больш як
Менеджэр Olvi па краінах Балтыі і Беларусі Пеэп Акель адзначыў, што выкуп акцый у фізічных асоб, ужо другі па ліку, праходзіў з 12 па 27 ліпеня.
«Цана выкупу была павялічана да 675 тысяч рублёў за акцыю. Паводле вынікаў другой скупкі Olvi павялічыў сваю долю ў статутным фондзе ААТ „Лідскае піва“ ў памеры звыш за 90% ад агульнай колькасці акцый», — паведаміў Акель.
Адказваючы на пытанне БелаПАН адносна ініцыятара другога выкупу акцый, ён удакладніў, што ініцыятарам сталі фізічныя асобы. «Канцэрну Olvi было дастаткова для кіравання беларускім прадпрыемствам і 87,75% акцый. Аднак да нас звярнуліся фізічныя асобы, якія з’яўляюцца акцыянерамі, і мы пайшлі на другі выкуп акцый», — паведаміў Пеэп Акель.
Прадпрыемства «Лідскае піва» заснавана ў 1876 годзе. У закрытае акцыянернае таварыства яно было пераўтворана ў 1994 годзе, аднак праз шэсць гадоў рэарганізавана ў ААТ. «Лідскае піва» вырабляе піва, слабаалкагольныя і безалкагольныя напоі.
У канцы 2008 года кантрольны пакет акцый лідскага прадпрыемства купіў фінскі канцэрн Olvi за 16 млн. долараў. У 2009 годзе фінскі інвестар павялічыў сваю долю ў «Лідскім піве» з 51 да 87,85% шляхам выкупу акцый у фізічных асоб. Летась фінскі інвестар выкупаў акцыі па 616 тысяч рублёў за штуку.
БелаПАН